NesTea писал(а):
не суть важно поймет-непоймет.
у нас два гос.языка. с какой стати русский - замежный???
Афіцыйна - ага, два.
Толькі дзьвюхмоўя, калі яно ёсьць, я ў Беларусі неяк не заўважаю.
Вы чыталі хоць адзін закон, пачынаючы з 90-х на беларускай мове? А як вам негалосная забарона на белмову на беларускім тэлебачаньні (напрыклад, на камэнтары спартыўных падзей на беларускай мове) на працягу ўжо гадоў гэтак эн? А ці ёсьць хоць адна беларускамоўная фм-радыёстанцыя? А ці ёсьць беларускамоўныя ВНУ ў БЕЛАРУСІ? А пра тое, што ва ўсёй Беларусі ў гарадах засталося толькі 34 беларускамоўныя школы, чулі?
Гэта вы называеце дзьвюхмоўем?
Можа, усё гэта вы яшчэ лічыце выпадковым, бо "беларусам няма розьніцы, якая - руская ці беларуская"?..
Тады - працягвайце верыць у дзьвюхмоўе.
Ведаеце, калі тут у ЗША сустракаеш людзей, якія размаўляюць на беларускай, але не разумеюць рускай, тады становіцца вельмі балюча ад таго, што гэтыя людзі, калі б вырашылі прыехаць у Беларусь, то адчувалі б сябе амаль як іншаземцы... Вось падкажыце, што напрыклад рабіць такому чалавеку ў нашых крамах, калі ён захоча пазнаёміцца з кансыстэнцыяй прадукта якога-небудзь? (Ну, грэчку ад каўбасы, думаю, як-небудзь адрозьніць). Калі папытаецца ў якога-небудзь супрацоўніка крамы аб дапамозе, дык, напэўна, будуць глядзець, як на зглузду зьехаўшага.
Так што,
NesTea, і сапраўды з якой гэта рускі - замежны... Хутчэй - беларускі замежны для беларусаў, калі яно так як ёсьць.
Я б прапанаваў дарэчы аўтарам сайтаў еСол і Салігорскорг зладзіць сумесныя рэйды па крамах і інўых установах, прыкінуўшыся не разумеючымі па-руску. Было б, упэўнены, весела пачытаць. Можна б нават было рубрыку сьпецыяльную завезьці. Ага, пра "дзьвюхмоўе"... Беларускі варыянт.