Суды над молодежными активистами в Солигорске
Добавлено: 05 сен 2007 04:43
Обсуждение статьи: Суды над молодежными активистами, задержанными в Солигорске, пройдут 5 сентября
В дополнение, вот зроника событий суда : (материалы с saligorsk.org )
Суд над маладафронтаўцамі (ON-LINE РЭПАРТАЖ: абноўлена ў 16.52)
04.09.2007 | Прэс-служба МФ
Прысуд Насьці Азарцы — 1 млн 240 тыс. Прысуд Івану Шылу будзе вынесены ў 17:45.. За разьвіцьцём падзей сачыце на нашым сайце.
9:00. Праз гадзіну пачнецца суд. Тым часам у начы ў Салігорску, пад час распаўсюду налепак прысьвечаных працэсу, ўжо былі затрыманыя Іван і Ільля Шылы, Зьміцер Яхевіч, Тацяна Буланава, Франак Вячорка і Сяргей Клюеў. Прыблізна а 3-й ночы ўсё маладзёны былі вызваленыя бяз складаньня пратаколаў.
Салігорск, 10.01: Для суду над салігорскім актывістам Іванам Шылам у мясцовым раённым судзе вылучылі самую вялікую залю, на 60 чалавек. Але яна ці не на палову запоўненая людзьмі, у якіх мясцовыя жыхары пазнаюць сацыяльных пэдагогаў мясцовых школ.
Падрымаць Івана прыехалі вядомыя палітыкі й праваабаронцы, сярод іх — Алесь Бялякі, Валер Ухналёў, Анатоль Лябедзька, Валянцін Стэфановіч. Сабраліся моладзевыя актывісты з Салігорску й іншых гарадоў. Яны абяцаюць праводзіць акцыю падтрымкі пад вокнамі суду.
Паводле nn.by
Салігорск, 10.14: Іван Шыла хадайнічаў, каб з залі быў выдалены невядомы чалавек, які здымаў паседжаньне на камэру. Судзьдзя хадайніцтва задаволіла й чалавек з камэрай пакінуў залю.
Іван заявў і ў працэсе ўдзельнічае перакладчыца беларускай мовы.
Паводле nn.by
Салігорск, 10.26: Пад будынкам Салігорскага суду сабралося каля 6070 чалавек. Іх шчыльна абступіў АМАП, у моладзі сілай адабралі расьцяжку. Да суду пад’ехала тры міліцэйскія аўтобусы.
Моладзь скандуе «Свабоду!», «Жыве Беларусь!»
Паводле nn.by
Салігорск, 10.31: Жорсткі разгон моладзі ў Салігорску.
Перадае сьведка падзей: «Проста дзясяткі затрыманых, людзей б’юць проста каля суду, кідаюць у аўтазакі. Тут папросту сеча. »
Паводле nn.by
10.40: Сёньня ноччу ў 3 гадзіны 30 хвілінаў вызвалены з-пад арышту палітык Павал Севярынец. Павал Севярынец паведаміў, што ён сёньня мае намер прысутнічаць на судах у Нясьвіжы і Салігорску, дзе разглядаюцца справы сяброў “Маладога фронту” Насты Азарка і Івана Шылы.
Паводле Радыё "Свабода"
Салігорск, 10.43: Сьведкі паведамляюць, што пад час жорсткага затрыманьня моладзі астатнія ўдзельнікі імправізаванага мітынгу перад судом перакрылі шлях аўтобусу з затрыманымі. З аўтобуса выскачылі АМАПаўцы і адштурхнулі і зьбілі маладзёнаў. Затрыманых адвезьлі ў РАУС.
Салігорск, 10.47: Некалькі хвілін таму Іван Шыла прапанаваў судзьдзі адразу абвесьціць прысуд, бязь лішніх фармальнасьцяў. У справе фігуруюць матэрыялы праслухоўваньня тэлефонных размоў Івана.
Паволде nn.by
Салігорск, 10.46: Іван Шыла адмовіўся даваць паказаньні. Суд заслухае паказаньні, якія Іван даваў у часе сьледзтва
Паводле nn.by
Салігорск, 10.50: Моладзь, што засталася ля суду скандуе працягвае скандаваць "Жыве Беларусь" і патрабуе "Свабоды".
Удзельнікаў стыхійнага мітынгу ля будынка суда, якіх раней затрымаў АМАП, трымаюць ля Салігорскага РАУС у АМАПаўскім ПАЗіке і па два чалавекі выводзяць у будынак пастарунка.
Салігорск, 11.11: Сьведкі паведамляюць, што затрыманых жорстка зьбівалі ў АМАПаўскім аўтобусе. Двое зьбітых сьцікаюць крывёй. Каля суду пакуль нікога не затрымліваюць, хоць стаіць яшчэ адзін пусты АМАПаўскі ПАЗік. Моладзь чакае сябраў, якія абяцаюць бліжэйшым часам зьявіцца.
Салігорск, 11.18: Паступіла інфармацыя, што сярод затрыманых маладзёнаў Ільля Шыла, Франак Вячорка, Зміцер Хфедарук, Кацярына Галіцкая, Людміла Атакулава.
Салігорск, 11.27: У працэсе абвешчаны перапынак на 15 хвілін. Дапыталі сьведкаў — трох супрацоўнікаў міліцыі. Яны сказалі, што Іван Шыла вывешваў расьцяжкі, распаўсюджваў улёткі. Аднак багата сьведкаў сьведкаў не зьявіліся. Цяпер судзьдзя вырашае, ці можна разглядаць справу далей бязь іх удзелу.
Паводле nn.by
Салігорск, 12.09: Па інфармацыі з пастарунка міліцыі на Галіцкую і Краснова склалі пратаколы і цяпер іх чакаюць "суткі".
Салігосрк, 12.19: На сайце радыё "Свабода" зьявіліся фота з разгона ля суда над Іванам Шыла.
Салігорск, 12.20: Ля будынка суда ўсталяваўся спакой. Моладзь, што засталася ля будынка чакае навінаў з залі суда і з міліцэйскага пастарунка.
Салігорск, 12.47: І ў Салігорску ў якасьці доказаў выступаюць раздрукоўкі з сайтаў і выразкі з газэт у дадатак да тэлефонных праслухоўваньняў.
Паводле nn.by
Салігорск, 13.10: Абвесьцілі перапынак на 30 хвілін. Былі дапытаныя дадатковыя сьведкі, зачытаная характарыстыка з школы. Да суду пад’ехалі Вінцук Вячорка і Вячаслаў Сіўчык.
Паводле nn.by
Салігорск, 13.40: У Нясьвіжы прадстаўнік пракуратуры просіць у якасьці пакараньня Насьце Азарцы 500 базавых адзінак. Гэта дае надзею, што і пракурор у Салігорску ня будзе патрабаваць зьняволеньня непаўнагадовага Івана Шылы.
Салігорск, 13.45: На гаўбцы ў доме насупраць суда пэрыядычна зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг. Часам пад'яжджае аўтамабіль МНС зь лесьвіцай і сьцяг зьнікае, але потым лунае зноўку.
Салігорск, 13.45: Пад час перапынку на прыступках ля залі суда заўважаны шматлікія прадстаўнікі праваабарончых рухаў, палітычных партый, прадстаўнікі АБСЭ і ААН, замежных дыпмісій. Сярод прысутных Алесь Бяляцкі, Людміла Гразнова, Анатоль Лебядзько.
Салігорск, 13.50: Зьявілася інфармацыя, што Тацьцяне Буланавай з Магілёва міліцыянты зламалі палец. Цяпер яе вязуць на "хуткай" у Салігорскую райбальніцу. Акрамя таго зьявіліся дадзены, што прыйшоў загад на вызваленьне ўсіх затрыманых на ганку суда. Тым не менш многіх затрыманых актывістаў ужо разьмясьцілі ў ІЧУ, сярод якіх і лідэр Моладзі БНФ Алесь Каліта.
Салігорск, 14.01: На сайце ucpb.org зьявілася інфармацыя, паводле якой Анатоль Лебядзко абвінавачвае салігорскі выканкам у зьбіцці моладзі. "Фактычна Салігорскі выканкам справакаваў зьбіцьцё моладзі каля будынка суда. З гэтай мэтай у горад прыбыў менскі спэцназ," - заявіў Лебядзько.
Нясьвіж, 14.01: Павал Севярынец па вызваленьні пасьля арышту прыехаў у Нясьвіж на суд над актывсткай “Маладога фронту” Настай Азаркай. Палітык павітаў дзяўчыну і яе паплечнікаў.
Паводле Радые Свабода
Салігорск, 14:34 Як паведаміў Вінцук Вячорка, зараз ў РАУСе Салігорска знаходзяцца затрыманыя раней актывісты, якія чакаюць далейшых крокаў з боку міліцыі. Гэта Франак Вячорка і Алесь Каліта з «Моладзі БНФ» і спадар Ясевіч з «Маладога Фронту».
Вінцук Вячорка зараз ідзе ў РАУС, каб высьветліць лёс затрыманых і аддаць перадачу.
Паводле nn.by
Салігорск, 14:43 У Салігорску абвешчаны чарговы перыпанак.
Былі зачытаныя паказаньні сьведкаў, якіх не было на судзе, прадэманстраваныя "рэчдоказы": аўдыёкасэты, кампакі-дыскі, павызкі. значкі Малады фронт. Бацька Івана Шылы, як афіцыйны прадстаўнік непаўналетняга Івана Шылы, адмовіўся даваць характарыстыку сыну.
Паводле nn.by
Салігорск, 14:51 На вуліцы, ля будынку суду, стаіць каля 50 чалавек. У асноўным гэта моладзь у саколках «Малады Фронт», некаторыя трымаюць партрэты Зьмітра Дашкевіча, гукаюць лёзунгі салідарнасьці. Міліцыянтаў каля суду 20 чалавек, яны ўсё фільмуюць на відэа. Паводле ацэнак прысутных, прысуд Івану Шылу сёньня можа быць ня вынесены: яшчэ нават не пачыналіся судовыя спрэчкі. Тым часам у Нясьвіжы Настцы Азарцы внесьлі прысуд: 40 базавых адзінак (1 млн 200 тысячаў) штрафу.
Паводле nn.by
Салігорск, 15.27 Пяць затрыманых з раніцы маладзёнаў застаюцца ў ІЧУ. Астатніх троху раней выпусьцілі і яны далучыліся далучыліся да людзей ля будынка суда.
Салігорск, 15.32 Натоўп каля суда гучна скандуе лёзунгі, патрабуе свабоды для Івана Шылы. Ужо здалёк ад будынка суда чуваць сьвіст і гоман, які ўтвараюць людзі ў падтрымку абвінавачанага маладзёна.
Салігорск, 15.37 Удакладнены сьпіс затрыманых у Салігорску маладзёнаў, што застаюцца за кратамі: Алесь Каліта, Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук, Зьміцер Ясевіч, Віктар Дзенісевіч. Ім адмовіліся браць перадачы.
Паводле nn.by
Салігорск, 15.42 На судзе прысутнічаюць прадстаўнік руху “За свабоду” Ігар Лялькоў, прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі і праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”.
Паводле Радыё "Свабода"
Салігорск, 15.42 Пракурор запатрабаваў асудзіць Шылу без прызначэньня пакараньня.
Паводле nn.by
Салігосрк, 15.52 Тры хвіліны таму затрыманыя Ільля Шыла, Дзяніпс Карноў, Кася Галіцкая. Ільля Шыла, 14-гадовы родны брат Івана Шыла, затрыманы ўжо дрругі раз за дзень. Тым часам ранейшым затрыманым дазволілі перадаць перадачу.
Салігорск, 16.01 Па ўдакладненых дадзеных акрамя вышэйадзначаных трох актывістаў былі затрыманыя яшчэ чатыры. Двух зь іх ўжо вызвалілі. Сярод вызваленых Аляксей Шэін. У пастарунку таксама знаходзіцца непаўнагадовая Хрысьціна Самойлава. Дзяніса Карнова хучэй за ўсё зьмесьцяць у ІЧУ да пяцёх раней затрыманых маладзёнаў, суд над якімі павінен адбыцца заўтра.
Салігорск, 16:07. Адвакат просіць апраудаць Івана.
Паводле nn.by
Салігорск, 16:07 Суд над затрыманымі сёньня раніцай у Салігорску моладзевымі актывістамі пройдзе заўтра, 5 верасьня
Паводле nn.by
Салігорск, 16:24 Прысуд Івану Шылу будзе вынесены ў 17:45.
Паводле nn.by
Салігосрк, 16.50 Падрабязнасьці другога масавага затрыманьня ў Салігорску: Калі зь дзясятак моладзевых актывістаў дасталі бел-чырвона-белыя сьцягі і сталі скандаваць лёзунгі ў падтрымку Івана Шылы, міліцэйскі спэцназ распачаў акцыю зачысткі. Восем актывіста былі затрыманыя, трое зь іх – у тым ліку адна дзяўчына – жорстка зьбітыя.
Адна дзяўчына паведаміла па тэлефоне, што ў аўтобусе на затрыманых рабіўся псыхалягічны ціск, гучалі пагрозы згвалтаваньня.
Паводле Радыё "Свабода"
САЛІГОРСК 18.00. Івану Шылу вынесьлі прысуд -- папярэджаньне
Такая форма прысуду прымяняецца да непаўналетніх. Гэта значыць, што ў Івана Шылы цяпер ёсьць судзімасьць. Судзьдзя таксама паведаміла, што ў Івана Шылы канфіскаваны жорсткі дыск кампутара, будуць зьнішчаныя значкі і іншая агітацыйная прадукцыя, якая таксама была ў яго канфіскаваная.
Таксама застаецца ў сіле падпіска аб нявыезьдзе – да моманту, пакуль рашэньне суду ўступіць у законную сілу. Гэта значыць, што на працягу пяці дзён Іван яшчэ мае атрымаць пісьмовае абгрунтаваньне прысуду. На працягу 10 дзён пасьля гэтага ён мае права на абскарджаньне.