WhiteSNAKE писал(а):
alesmihalok писал(а):Мне ўсё ж такі здаецца, што адно аднаму не перашкаджае. Тым больш, што пачаць размаўляць (вывучаць, пісаць камэнты ў Сеціве) можна пачаць ужо з гэтае хвіліны, і гэта не як ня будзе перашкаджаць у іншых справах (маю наўвазе імкненьне да мовы). Тут яшчэ ёсьць такая штука, як незалежнасьць. Каб падняць страну на высокі ўзровень гэтую самую незалежнасьць трэба не згубіць (бо 15 год гэта ня тэрмін для краіны), і вось перш за ўсё дзеля гэтага і патрэбна мова.
Давайте начнём с того, что хотя бы не будем каверкать слова. Где Вы откопали такое интересное слово "ў Сеціве"
Опять вы про "незалежнасць". Нормально у нас всё с ней. А вот той фразы не понял, как мы будем бороться за независимость языком?
Независимость - это когда ты обеспечен финансами и ресурсами. А то получается так, (я утрирую) бегаем голожопыми засранцами, але размауляем на беларускай мове. Не, так дело не пойдёт.
Что касается именно меня, то мне будет тяжело перейти на белорусский, т.к. очень часто в речи использую термины + жаргоны, а в белорусском они просто отсутствуют, а придумывать такие как "ў Сеціве" и "забрали у аутазак" нет уж, извольте.
Но к самому языку отношусь оч даже положительно. Главное что бы в нём не было дебильного каверканья слов. (Тарашкевичу привет)))
Ні ў якім разе не жадаю Вас абразіць, але ж вымушаны канстатаваць Вашую недасьведчанасьць у моўным пытаньні.
Сеціва - цалкам нармалёвае слова, беларускамоўна аналяг Інтэрнэту (калі б вы стала карысталіся беларускамоўнымі старонкамі, то такое пытаньне ў Вас ня ўзьнікла). Тут справа яшчэ ў тым, што беларуская мова не стаіць на месцы, а разьвіваецца ў адрозьненьні ад школьнай праграмы пра якую я скажу трошкі пазьней.
Незалежнасьць - нажаль незалежнасьць нашая зусім не такая непахісная як Вам падаецца. Незалежнасьць залежыць

не ад банэраў над дарогамі ў кожным горадзе, а ад палітычнай і эканамічнай стабільнасьці краіны і яе кіраўніцтва. У нас нажаль пакуль няма ня першага, ні другога, ня трэцяга. Як я ўжо казаў 15 год - гэта ня тэрмін для краіны. Яшчэ год таму (да і цяпер) нашае кіраўніцтва зьбіралася ўводзіць расейскі рубаль і аб'ядноўвацца (уваходзіць, самі яшчэ ня вырашылі як дакладна) з Расеяй. Таму беларуская мова - гэта адзін з гарантаў будачае незалежнасьці. Бо няма нічога прасьцейшага растулмачыць расейскамоўнаму жыхару беларускіх земляў неабходнасьць уваходжаньня ў склад Расеі (вы ж гэта мы, вы ж і размаўляеце па нашаму). Менавіта таму і праводзілася палітыка русіфікацыі на Беларусі апошнія 200 год. Менавіта таму беларусаў вывозілі на ўсход Расеі, а расейцаў заманьвалі ў Белаурсь.
Жаргон (слэнг) - калі б вы трапілі ў беларускамоўны асяродак, то напэўна велмі б зьдзівіліся вялікай колькасьць прышпільных славей і слэгізмаў, англіцызмаў, амэрыканізмаў, расейскіх жаргончыкаў, паланізмаў і іссконно белорускіх наречій, якія вам так падабаюцца ў рускай.
Дебільное каверканье слов (Тарашкевіца) - гэта не старабеларуская мова, а сапраўдная беларуская мова (дакладней яе правапіс, бо мова адна), які цяпер зьяўляцца найбольш прагрэсіўным відам правапісу. Уся справа ў тым, што Тарашкевіч, на пачатку стагодзьдзя проста зрабіў падручнік па беларускай мове, па той мове на якой размаўлялі беларусы. Аднак у 30-х гадах пад узьдзеяньнем інтэрнацыянальнай (а па сутнасьці расейскай) камуністычнай партыі была праведзена рэформа беларускага правапісу з мэтай яго, так бы мовіць, ітэрнацыяналізацыі. Іншымі словамі дзеля большага падабенства на расейскую (палітыка асыміляцыі беларусаў). У 50-я гады была праведзена яшчэ адна рэформа, якая ня выправіла становішча беларускай мовы. Ды вось з таго часу (паўстагодзьдзя) ніякіх зьменаў у так званым афіцыйным правапісе не адбывалася. Тым часам у эміграцыі беларуская мова была захаваная ў рамках правапісу Тарашкевіча, які, паўтаруся, грунтаваўся на жывой беларусай гаворцы, а не на спробе ператварыць беларусаў у расейцаў. Ня буду распавядаць пра шэраг канфэрэнцый і працы па ўдасканаленьню беларускага правапісу, якая адбывалася пазамежаме Беларусі ў эміграцыі ў савецкі пэрыяд і ў прэрыяд кіраваньня Лукашэнкі, але ж вынікам яе стала кніга "Беларускі Клясычны Правапіс" (2005 г.), якім і карыстаюцца найбольш прэгрэсіўныя беларускамоўныя выданьні цяпер.