Кубак Беларусі: Шахцёр – Шыннік (рэпартаж з матчу)

 З першых жа хвілін матчу гаспадары захапілі перавагу. Яўген Нагачоў, а праз некалькі хвілін Віктар Андрушчанка прымусілі папрацаваць брамніка “Шынніка” Аляксея Брыша. На восьмай хвіліне матчу “гарнякі” рэалізавалі большасць. Магутная пстрычка Алега Шафарэнкі і шайба пад шчыткамі Брыша трапляе ў вароты. “Шыннік” адказваў рэдкімі, але вострымі выбрыкамі. Выйсце два ў аднаго не рэалізаваў Дзмітрый Абрэжа.
Пачатак другога перыяду адзначылася ўзяццем варот гасцей. Яўген Кавыршын б’е, шайба ад перакладзіны пралятае ўздоўж лініі варот, шайбу залічваюць: 2:0. Хацелася б адзначыць, што шайба атрымалася даволі сумніўная.
Далей ці то з-за млявасці, ці то яшчэ з-за чаго “Шахцёр” прапусціў дзве шайбы ўсяго за паўхвіліны. Уладзіслаў Брызгалаў індывідуальна на паўзе прыбраў абаронцу і ўдала прабіў у далёкі кут. 

У штурханіне ў брамавай гаспадароў Сяргей Хамко замыкае перадачу Дзмітрыя Міхайлава. Салігорцы схамянуліся, але шайба ніяк не ішла ў вароты.

Гаспадары маючы столькі магчымасцяў сыходзяць на перапынак з нічыйным вынікам. Трэці перыяд гаспадары пачалі ў большасці і замкнулі госцяў на сваёй палове пляцоўкі. Гульня станавілася ўсё больш напружанай. Гарнякі не жадалі дзяліцца перамогай. Гульня ішла на роўных, аднак на пятай хвіліне перыяду, гуляючы ў меншасці салігорцы правялі класічную контратаку. Сяргей Кукушкін сыходзіць ад абаронцы, ссоўваецца за вароты і рэзкім круком тэхнічна абводзіць Аляксея Брыша. Далей падчас матчу “Шахцёр” не рэалізуе шмат момантаў. З ударных пазіцый білі Андрушчанка і Сушко. На апошняй хвіліне “Шыннік” меў выдатны шанец вызначыцца, аднак Сцяпан Гарачэўскіх неспасціжным чынам выратаваў гаспадароў. Выніковы рахунак 3-2 на карысць гарнякоў.

Падчас прэс-канферэнцыі Андрэй Гусаў адзначыў, што на хаду матчу адбілася псіхалагічная траўма, атрыманая пасля матчу з “Металургам”. Таксама зазначыў, што адбіўся клас каманд, заўважыў што нельга дапушчаць недаацэнку саперніка.

Васіль Панкоў падзякаваў сваіх гульцоў за самааддачу і незадаволена адзначыў, што будуць змены ў складах каманды.

ШАХЦЁР (Салігорск) – ШЫННІК (Бабруйск) 3:2 (1:0, 1:2, 1:0)
12.08.2009@18:30. г. Салігорск, Лядовы палац, 1100 гледачоў.
СУДДЗІ: Уладзімір Налівайка, Васіль Быкоўскі, Дзмітрый Галяк, Иван Дзядзюля.
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Гарачэўскіх; Шынкевіч, Шафарэнка, У. Міхайлаў, В. Андрушчанка, Нагачоў, Задзялёнаў (к), Яфіменка, Сырэй, Шведаў, Башко, Сушко, Кукушкін, Камбовіч, Дудзік, Антонаў, Кавыршын, Разанцаў, Саўліеціс, Антоненка. Галоўны трэнер: Андрэй Гусаў.
ШЫННІК: Брыш; Храмчанка (к), Зуеў, Грышанаў, Міхеёнак, Брызгалаў, Аляксееў, Навуменка, Абрэжа, Громаў, Маркоўскі, Емельянчык, С. Стась, Д. Міхайлаў, Кузняцоў, Корсакаў, Хамко, Казлоў, В. Макрыцкі. Галоўны трэнер: Васіль Панкоў.
ГАЛЫ: 08:25 1-0 Шафарэнка (Саўліеціс, Антонаў – больш.); 22:40 2-0 Кавыршын (Разанцаў, Башко – больш.); 32:14 2-1 Брызгалаў (Громаў); 32:29 2-2 Хамко (Д. Міхайлаў, Міхеёнак); 45:00 3-2 Кукушкін (Антонаў – меньш.).
БРАМНІКІ: Гарачэўскіх (00:00-60:00 – 90.00%) – Брыш (00:00-60:00 – 90.91%).
КІДКІ: 33-20 (11-5, 10-4, 12-11).
ШТРАФЫ: 14-26 (6-12, 2-8, 6-6).
ШАХЦЁР: Кукушкін – 4; В. Андрушчанка, Саўліеціс, Разанцаў, Шведаў.
ШЫННІК: Зуеў, Міхеёнак, Д. Міхайлаў – 4; Громаў, Хамко, Навуменка, Грышанаў, Абрэжа, Кузняцоў, Аляксееў.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Сцяпан ГАРАЧЭЎСКІХ, Сяргей КУКУШКІН (Шахцёр) – Уладзіслаў БРЫЗГАЛАЎ (Шыннік).

Міхаіл ДАЙЛІД, Iнфармацыйнае агенцтва "Сусветны хакей"