Мэта - не дапусціць узгарання камбайнаў

Папярэджанне пажараў на камбайнах і збожжаўборачнай тэхніцы - адна з самых важных задач пажарнай прафілактыкі ў перыяд уборкі збожжавых культур. Насычанасць камбайнаў гаручымі матэрыяламі і патэнцыяльнымі крыніцамі запальвання робяць уборачныя работы найбольш пажаранебяспечнымі. У выпадках непрыняцця своечасовых мер па папярэджанні і тушэнні пажараў на камбайнах і збожжаўборачнай тэхнікі, магчыма хуткае распаўсюджванне агню з нанясеннем значных матэрыяльных страт.

Аналіз пажараў на камбайнах і збожжаўборачнай тэхніцы паказаў, што ўзнікненню і хуткаму іх развіццю спрыяе неасцярожнае абыходжанне з агнём (курэнне, выкарыстанне адкрытага агню і г.д.), тэхнічная няспраўнасць ўборачных машын і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры іх эксплуатацыі, іскры ад збожжаўборачнай тэхнікі, замыканне або абрыў правадоў ліній высакавольтных электраперадач.

Для таго каб пазбегнуць узнікнення пажараў на збожжаўборачнай тэхніцы работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць маніторынгі месцаў уборкі ўраджаю. У рамках маніторынгаў ратавальнікі правяраюць укамплектаванасць і спраўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння на тэхніцы, задзейнічанай на ўборцы збожжавых.

Асаблівую ўвагу надаюць недапушчэнню выкарыстання некалібраваных топкіх уставак (жучкоў) у электраабсталяванні камбайнаў і наяўнасці ў месцах уборкі тэхнікі прыстасаванай для тушэння пажараў.

По информации ГПиО Солигорский ГРОЧС